2011-02-08 14:41:16

Спецыяльная рада па Блізкім Усходзе: хрысціяне маюць права на свабоду культу і рэлігіі


RealAudioMP3 Сёння было апублікавана паведамленне з пасяджэння Спецыяльнай рады па Блізкім Усходзе пры Генеральным сакратарыяце. Яно праходзіла 20-21 студзеня ў Ватыкане і стала ўжо другім пасяджэннем такога роду. Яго працай кіраваў арцыбіскуп Нікаля Этэравіч, Генеральны сакратар Сіноду Біскупаў.

У сённяшнім паведамленні гаворыцца, што галоўнай тэмай стала вывучэнне дакументаў Сінода Біскупаў для Блізкага Усходу з мэтай падрыхтоўкі будучага постсінадальнага дакумента папы Бэнэдыкта ХVI.

Пасля прамоваў членаў рады было ўстаноўлена, што агульныя сацыяльна-палітычныя ўмовы ў многіх краінах Блізкага Усходу застаюцца напружанымі. Хрысціянскія супольнасці асабліва ў месцах, якія моцна пацярпелі ад гвалтаў і нападаў, патрабуюць матарыяльнай і маральнай падтрымкі і маюць права ажыццяўляць сваю свабоду культу і рэлігіі. Пашана да хрысціянскіх супольнасцяў дапаможа спыніць на Блізкім Усходзе магчымыя антыхрысціянскія дэманстрацыі, эміграцыю хрысціянаў з гэтага рэгіёну, іх роднай зямлі, і спрыяць агульнаму дабру”, - адзначаецца ў паведамленні Спецыяльнай рады па Блізкім Усходзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.