2011-02-08 15:11:31

Бутан: хрысціяне губляюць надзею на афіцыйнае прызнанне


RealAudioMP3 Надзеі на афіцыйнае прызнанне хрысціянства ў Бутане былі заўчаснымі. Дзяржаўнай рэлігіяй гэтай паўднёва-азіяцкай краіны з'яўляецца будызм, які вызнаюць больш за 70 працэнтаў жыхароў, акрамя іх афіцыйна прызнаецца толькі індуізм, які вызнае больш за 20 працэнтаў насельніцтва. Да нешматлікіх хрысціянаў улады ставяцца памяркоўна, але сваю веру яны могуць вызнаваць толькі ў прыватным парадку. Ім забаронены ўсялякі празелітызм, публікацыя Бібліі, будаўніцтва храмаў, школ або стварэнне іншых хрысціянскіх устаноў.

Надзея на паляпшэнне становішча веруючых у Хрыста ўзнікла пасля нядаўняй заявы прадстаўніка ўраду аб тым, што будзе магчымай рэгістрацыя хрысціянскіх супольнасцяў. Паведамленне распаўсюдзілі шматлікія інфармацыйныя агенцтвы і СМІ. Рэлігійныя супольнасці ў Індыі ўжо выказалі гатоўнасць адкрыць свае місіі ў Бутане.

Аднак, бутанскі міністр унутраных спраў і культуры Ліёнпо Мінжур Држы сказаў 2 лютага, што афіцыйнае прызнанне запатрабуе больш дэталёвага даследавання, і, акрамя таго, на яго думку, не з'яўляецца ні тэрміновым, ні неабходным. Хрысціяне могуць сустрэцца па ранейшаму ў прыватным парадку.

Трэба адзначыць, што бутанскі парламент у лістападзе мінулага года прыняў закон супраць навяртанням, які прадугледжвае пазбаўленне волі на тры гады за "любыя спробы навяртання сілай або любым іншым спосабам".







All the contents on this site are copyrighted ©.