2011-02-07 14:26:39

“Двор язычнікаў” стане пляцоўкай дыялогу католікаў і няверуючых


RealAudioMP3 Папская рада па культуры распрацавала новы праект пад назвай “Двор язычнікаў”. Мэта праекта - уцягнуць вернікаў і няверуючых у дыялог. “Двор язычнікаў” будзе ўрачыста адкрыты 24-25 мая ў Парыжы.

Назва праграмы ўзята з выказвання Бэнэдыкта XVI. У 2009 годзе Папа заявіў, што Касцёлу трэба “нешта накшталт “Двара язычнікаў”, які быў у Ерузалемскім Храме: самы першы ўзровень набліжэння да Бога, для тых, хто цікавіцца”.

Пляцоўкі для правядзення сустрэч далі ЮНЕСКА, Сарбона і Французская Акадэмія. У ходзе гэтых сустрэч будзе паказаны відэазварот Бэнэдыкта XVI. Сярод гасцей сустрэчы чакаюцца былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр, які перайшоў у каталіцтва, былы прэм'ер-міністр Італіі Джуліяна Амата. Акрамя таго, запрошаныя два французскіх міністры: вышэйшай адукацыі - Валеры Пекресс і культуры - Фрэдэрык Мітэран.

Прэзентацыя праекта “Двор язычнікаў” адбудзецца 12 лютага ў Балонні ў прысутнасці кіраўніка Папскай рады па культуры кардынала Джанфранка Равазі.

Па задуме арганізатараў, сустрэча ў Парыжы павінна стаць толькі пачаткам дыялогу паміж вернікамі і атэістамі. У рамках праекта плануецца правядзенне такіх сустрэч у Тыране і Стакгольме. У цяперашні час ідзе праца над стварэннем сайта “Двор язычнікаў”.







All the contents on this site are copyrighted ©.