2011-02-07 12:16:59

Інтэрнэт і адукацыя семінарыстаў – тэмы пясяджэння Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі


RealAudioMP3 Ролю Інтэрнэту ў фармацыі семінарыстаў абмяркоўваюць удзельнікі пасяджэння Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі. Сустрэча пачалася сёння ў Ватыкане.

У ходзе абмеркавання будуць шырока разгледжаны пытанні новых пакліканняў і фарміравання такіх умоў у семінарыях, якія б спрыялі развіццю сталых пакліканняў у адпаведнасці з культурнымі зменамі.

У ходзе пленарнага пасяджэння арцыбіскуп Юзэф Жыцінскі з Польшчы прадставіў план дакумента аб ролі Інтэрнэту ў семінарыйнай фармацыі. Ён падкрэсліў, што Інтэрнэт павінен быць важным сродкам евангелізацыі і па многіх прычынах можа палегчыць дабрачынную і пастырскую місію Касцёла.

У той жа час, польскі іерарх адзначыў неабходнасць прыняцця дысцыпліны карыстання гэтым сродкам камунікацыі, каб не аказалася, што для некаторых студэнтаў час праведзены ў Інтэрнэце найважнейшы, а віртуальная рэальнасць мае прыярытэт над рэалізмам.

Удзельнікі прыйшлі да высновы, што неабходна развіваць клопат пра гуманістычную культуру, веданне вялікіх твораў класікі, аб сустрэчы жывога чалавека з яго болем і драмай жыцця. “Гэтых каштоўнасцяў не можна схаваць за віртуальным бачаннем свету", - падкрэсліў арцыбіскуп Жыцінскі.

У адпаведнасці з папярэднімі дакументамі Касцёла на тэму Інтэрнэту ўдзельнікі нарады пагадзіліся, што неабходна прыкласці намаганні па фарміраванні новай ментальнасці душпастыраў, якія не будуць з лёгкасцю адвяргаць новыя распрацоўкі ў галіне тэхналогій, а выкарыстанне гэтых тэхналогій будзе кампанентам праграмы, у якой Хрыстус будзе стаяць на першым месцы ў душпастырскай дзейнасці.

Пасяджэнне Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, на чале якога стаіць кардынал Зянон Грахалеўскі, прэфект гэтай ватыканскай дыкастэрыі, працягнуцца да 9 лютага.







All the contents on this site are copyrighted ©.