2011-02-07 13:51:16

Ліван: мараніцкія біскупы заклапочаныя сітуацыяй ў арабскім свеце


RealAudioMP3 “Чаканне і заклапочанасць” сітуацыяй у арабскім свеце былі тэмай сустрэчы мараніцкіх біскупаў Лівана. Яна адбылася ў Бкерке пад старшынствам кардынала П’ера Насраллы Сфеіра. У заключным камюніке нарады іерархі выказалі “заклапочанасць сітуацыяй, якая характарызуецца жаданнем змены рэжыму шляхам рэвалюцыі, масавых акцый пратэсту, як гэта адбылося ў Тунісе і як гэта адбываецца зараз у Егіпце”. “Сумным з’яўляецца кровапраліццё” - дадаюць іерархі, якія “просяць Бога пазбавіць гэты рэгіён далейшых канфліктаў і натхніць палітычных лідэраў працаваць дзеля ўсталявання справядлівасці і міру ў іх краінах”.

У сваім камюніке мараніцкія біскупы дзякуюць Богу за “добрую сітуацыю, якая існуе ў Ліване, нягледзячы на яе складанасць” і жадаюць новаму прэм’ер-міністру “поспехаў ў яго місіі, якая патрабуе мудрасці і цвёрдасці”.







All the contents on this site are copyrighted ©.