2011-02-07 13:38:03

Дакар: сусветны форум грамадскіх арганізацый


RealAudioMP3 7 лютага ў Дакары, сталіцы Сенегалу, пачаў працу сусветны форум грамадскіх арганізацый. У яго працы прымаюць удзел, па розных дадзеных ад 20 тыс. да 40 тыс. членаў. Сярод іх ёсць прадстаўнікі сялянскіх рухаў, жаночых арганізацый, моладзевых, экалагічных і спартыўных аб’яднанняў. Як удзельнікі форума афіцыйна зарэгістравана 1200 арганізацый з 123 краін свету (з якіх 45 з Афрыкі).

Сярод прысутных на мерапрыемстве Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес і Першы сакратар сацыялістычнай партыі Францыі Марцін Обрі. З дакладамі выступяць былы Прэзідэнт Бразіліі Ігнасіо Лула Да Сільва і іншыя палітыкі і інтелектуалы, якія займаюцца праблемай сусветнага голаду.

Тэмы, якія разглядаюцца на форуме разнастайныя: сусветная эканоміка, справядлівасць, эміграцыя, культура, карупцыя.

У працы форума прымаюць удзел таксама хрысціянскія арганізацыі. “Хрысціяне не могуць маўчаць адносна пратэстаў супраць тых, хто выкарыстоўвае ўладу для ўласнай карысці, а таксама для карысці сваіх сем’яў і сяброў, як адбываецца ў Егіпце і Тунісе, і без сумневу ў іншых краінах”, - сказаў кардынал Тэадор Адрэн Сар, арцыбіскуп Дакару, пасля св. Імшы, якая адбылася перад пачаткам працы форуму. “Хрысціяне павінны змагацца супраць любой формы карупцыі, каб служыць бліжняму. Тое што адбываецца ў Егіпце і Тунісе, з’яўляецца выклікам для ўсёй Афрыкі. Народы паказваюць, што могуць дзейнічаць масава, каб паказаць сваё незадавальненне і выразіць свае спадзяванні. Гэтыя народныя выступленні павінны паказаць урадам, што іх працу трэба паляпшаць. Калі гэтыя падзеі закончацца пазітыўна, наступіць новая эра не толькі для насельніцтва Магрыбу, але і для ўсёй Афрыкі. Трэба заклікаць афрыканскія ўрады да умацавання дабрабыту, здароўя, адукацыі насельніцтва”, - дадаў кардынал Сар.







All the contents on this site are copyrighted ©.