2011-02-06 10:37:26

У Індыі знаходзіцца з візітам кардынал Мэрфі-О’Конор


RealAudioMP3 Працягвае сваё падарожжа ў Індыю кардынал Мэрфі- О’Конор, арцыбіскуп Вестмінстэрскі на пенсіі, у якасці спецыяльнага пасланніка Папы Бэнэдыкта ХVI, з нагоды 25 гадавіны візіту Папы Яна Паўла ІІ у гэтую краіну. У сваім памятным падарожжы у Індыю Ян Павел ІІ перадаў жыхарам краіны пасланне надзеі, выказаў клопат аб бедных а законнікаў і законнін заахвоціў да далейшай працы.

У праграме візіту кардынала Мэрфі-О’Конор знаходзіцца наведанне пяці гарадоў, у якіх 25 гадоў таму прабываў Ян Павел ІІ. У кожным з іх праходзяць канферэнцыі на тэмы, якія былі асабліва дарагія духоўнасці і пастырскай дзейнасці Яна Паўла ІІ.

У Нью Дэлі канферэнцыя прайшла на тэму “пакліканняў”. 5 лютага у горадзе Ранча была звернута ўвага ” на карэннае насельніцтва і далітаў”. У нядзелю 6 лютага ў Калькуце, дзе галоўнымі пратагістамі былі законніцы Маці Тэрэзы, канферэнцыя прайшла на тэму:”дабрачыннасць і сацыяльнае служэнне”. У панядзелак 7 лютага ў горадзе Кочына, у штаце Керала, канферэнцыя пройдзе на тэму евангелізацыі. У апошні дзень візіту кардынал О’Конор наведае ў аўторак 8 лютага Мумбай, у якім будзе абмеркаваная тэма:”Дыялог, моладзь і сям’я”.








All the contents on this site are copyrighted ©.