2011-02-06 15:33:02

Кардынал Скола аб прызначэнні Рады новай евангелізацыі


RealAudioMP3 На старонках выдання “L’Osservatore Romano”, у разважанні аб дакуменце Бэнэдыкта ХVI “Ubicumque et semper”, які паклікаў да жыцця раду новай евангелізацыі, Патрыярх Венецыі кардынал Анджэло Скола задумваецца, што з’яўляецца гэтым “цяжкім выпрабаваннем” аб якім гаворыць Папа.

“Захад, які ў свой час мог пра сябе сказаць, што ёсць хрысціянскі,- піша кардынал Скола,- сёння мусіць сутыкнуцца з тым, што Анры дэ Любак назваў “трагедыяй атэістычнага гуманізму”, .... Абыякавасць, секулярызм і атэізм, якія на розныя спосабы і ў розных версіях распаўсюджваліся ў ХХ стагоддзі і аж да нашых дзён як дарогі, якія вядуць да вызвалення чалавека, аказаліся ілюзорнымі. І тое, што прадказвалася як поўнае абяцанняў світанне, зараз явіцца ў форме “цяжкага выпрабавання”. Мы бачым па наступстве, якое – прынамсі ў Еўропе,- мела на асабістае жыццё адмова ад хрысціянскай веры.”

Па словах кардынала Сколы ў гэтым кантэксце ініцыятыва Бэнэдыкта ХVI, значыць пакліканне рады новай евангелізацыі, “з’яўляецца каштоўным рашэннем, каб падзяляць спробы тых, якія змагаюцца з драматычнымі пераўтварэннямі”. “Таму, што Бог стаў блізкім людзям, стаіць ў баку кожнага. Такім чынам сэрца кожнага чалавека, ці ён ведае пра гэта ці не, заўсёды тужыць да Бога і хоча сустрэць Таго, Які - як чытаем у “Gaudium et spes” (22) “поўнасцю паказвае чалавека самому чалавеку і адкрывае яму яго найвышэйшае пакліканне”.








All the contents on this site are copyrighted ©.