2011-02-05 11:37:26

”Octava Dies” айца Фэдэрыко Ламбардзі. Паўночная Афрыка


RealAudioMP3 Тыднёвая рубрыка “Octava Dies” Генаральнага дырэктара Ватыканскага радыё ксяндза Фэдэрыко Ламбардзі сёння прысвечана Паўночнай Афрыцы.

Свет глядзіць ў гэтыя тыдні на Паўночную Афрыку і на Блізкі Усход. Раней ў Тунісе, затым у Егіпце і ў іншых краінах пачаліся працэсы палітычных перамен, якія цяжка вызначыць і ацаніць, але яны так значныя, што можам гаварыць аб “рэвалюцыі”.

Усе спадзяемся, што народы ўцягнутыя ў канфлікт не будуць пакутаваць ад праліцця крыві і гвалту і не прадоўжыцца час нестабільнасці, у якім рызыка канфліктаў і сутыкненняў павялічваецца. Вядома, што эканамічныя цяжкасці, беднасць, якая закранула шырокія слаі насельніцтва, пабольшаныя глабальным эканамічным крызісам, сталі прычынай пратэстаў; але як заўважылі біскупы Паўночнай Афрыкі, трэба таксама звярнуць большую ўвагу “на свабоду і годнасць чалавечае асобы”, ў прыватнасці “ маладога пакалення, у выніку чаго ўсе будуць прызнаны як грамадзяне, адказныя грамадзяне”.

Насельніцтва гэтага рэгіёну мае вельмі вялікую колькасць маладых людзей, якія не бачаць перад сабой перспектываў на будучыню. У гэтай сувязі прыходзяць на думку словы Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу, які закончыўся некалькі месяцаў таму, калі ён высказаўся за тым, каб хрысціяне атрымалі поўныя грамадзянскія правы ў сваіх краінах. Зараз усе народы, каб дасягнуць сваю годнасць, просяць больш адказна ажыццяўляць грамадзянскія правы, якія належаць кожнаму чалавеку, якой-небудзь рэлігіі. Хрысціяне гэтага рэгіёну складаюць маленькую меншасць, але яны салідарныя з усімі адносна гэтых чаканняў і надзей. Калі народы гэтага рэгіёну, дзе мусульмане складаюць большасць, здолеюць ў гэты вырашальны момант жыць у духу дыялогу, ў павазе да правоў усіх, у свабодзе, мір ва ўсім свеце будзе больш бяспечным. І гэтага мы жадаем, перад усім ім, але таксама і ўсёй сям’і народаў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.