Французскі кармэліт правядзе сёлета рэкалекцыі ў Ватыкане
Французскі кармэліт
босы а. Франсуа-Мары Летэль правядзе сёлета рэкалекцыі для Рымскай курыі з удзелам
Святога Айца. Яны традыцыйна пройдуць у першы тыдзень Вялікага посту, ад нядзелі,
13 сакавіка па суботу, 19 сакавіка. У гэты час не будуць праходзіць папскія аўдыенцыі,
у тым ліку агульная аўдыенцыя ў сераду.
Рэкалекцыяніст як тэму да разважанняў
абраў: "Святло Хрыста ў сэрцы Касцёла - Ян Павел II і тэалогія святых". Айцец Франсуа-Мары
Летэль мае 63 гады. З’яўляецца сакратаром Папскай тэалагічнай акадэміі і выкладчыкам
тэалогіі духоўнасці ў рымскім універсітэце “Teresianum”.