2011-02-04 11:27:52

Біскупы Азіі ўпершыню збяруцца ў сацыялістычным В'етнаме


RealAudioMP3 У 2012 годзе прадстаўнікі азіяцкіх біскупскіх канферэнцый збяруцца у в'етнамскім Хашыміне (былы Сайгон). Федэрацыя біскупскіх канферэнцый Азіі заснаваная ў 1970 годзе. Пленарныя асамблеі збіраюцца кожныя чатыры гады (папярэдняя праходзіла ў 2009 годзе ў сталіцы Філіпінаў Маніле).

Арцыбіскуп Хашыміна кардынал Жан-Батыст Фам Мінь Ман паведаміў, што В'етнамская біскупская канферэнцыя павінна загадзя даць ураду спісы ўдзельнікаў асамблеі. Толькі пасля таго, як улады вывучаць гэты спіс, в'етнамскія біскупы змогуць выслаць запрашэнні замежным гасцям.

Адносіны Каталіцкага Касцёла з камуністычным урадам В'етнама былі і застаюцца няпростымі. У 1975 годзе В'етнам разарваў дыпламатычныя адносіны з Ватыканам. У апошнія гады палітыка краіны ў адносінах Каталіцкага Касцёла да нека торай ступені памякчэла. Так, у студзені гэтага быў прызначаны дыпламатычны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы ў В'етнаме арцыбіскуп Леапольда Джырелли. Тым не менш, свабода сумлення ў краіне па-ранейшаму жорстка абмежавана.







All the contents on this site are copyrighted ©.