2011-02-04 15:39:55

Бэнэдыкт XVI: справядлівасць падчас спорнай сітуацыі можа разглядацца як чаканне любові, якой жыве Касцёл


RealAudioMP3 Сёння адбылася сустрэча Святога Айца Бэнэдыкта XVI з працаўнікамі Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры, найважнейшага судовага інстытуту ў Каталіцкім Касцёле пасля Пантыфіка.

Падчас гэтага спаткання Святы Айцец адзначыў, што заданне Найвышэйшага Трыбуналу не абмяжоўваецца толькі рэалізацыяй судовай функцыі, але палягае таксама на тым, каб клапаціцца аб справядлівасці ў Касцёле. Гэта магчыма здзейсніць праз збор актуальнай інфармацыі аб стане і дзейнасці лакальных касцёльных судоў, а таксама праз павышэнне іх кампетэнцыі супрацоўнікаў. “Гаворка ідзе аб скаардынаванай і церпялівай працы, мэтай якой з’яўляецца, перш за ўсё, хутка і эфектыўна забяспечваць патрэбы вернікаў”, - адзначыў Святы Айцец.

Пантыфік звярнуў увагу на тое, што Апостальская Сігнатура, займаецца вырашэннем спораў у справах касцёльных адміністратыўных уладаў. “Праца Сігнатуры павінна спрыяць справядліваму і спакойнаму вырашэнню спораў”, -сказаў Бэнэдыкт XVI.

Пантыфік дадаў, што ў тых выпадках, калі спор немагчыма вырашыць спакойна, задача Найвышэйшага Трыбуналу заключаецца ў тым, каб аднавіць касцёльнае адзінства і захаваць аб’ектыўны парадак, згоднага з дабром Касцёла.

“Унутраны супакой і ахвотная праца вернікаў у місіі Касцёла палягаюць на свядомасці самарэалізацыі ў паўнаце свайго паклікання. Справядлівасць, аб якой клапоціцца Касцёл падчас спорнай сітуацыі можа разглядацца як пачатак, мінімальнае намаганне, а таксама чаканне любові, якой жыве Касцёл. Божы народ, які пілігрымуе па зямлі, не зможа рэалізаваць сваёй ідэнтычнасці, як супольнасці любові, калі ў ім не будзе бачна імкненне да справядлівасці”, - адзначыў Бэнэдыкт XVI







All the contents on this site are copyrighted ©.