2011-02-04 12:24:28

Абама: два гады на пасадзе прэзідэнта ўмацавалі маю веру


RealAudioMP3 Прэзідэнта ЗША Барак Абама сказаў, што два гады на пасадзе прэзідэнта ўмацавалі яго веру. Выступаючы на штогадовым "Малітоўным сняданку” у Вашынгтоне ён распавёў, што прэзідэнцкая ўлада "мае дзіўную моц", якая ўзбуджае неабходнасць малітвы.

Ён адначасова прызнаў, што "як і ва ўсіх, яго адносіны да веры перажывалі ўзлёты і падзенні”, не заўсёды ішлі "па прамой". Ён падзякаваў Богу за "радасць быцця бацькам".

“Пасля памылак і расчараванняў я пытаўся ў сябе, што Бог падрыхтаваў для мяне і мне нагадвалася, што Божыя думкі, не заўсёды адпавядаюць нашым кароткатэрміновым жаданням”, - сказаў прэзідэнт ЗША.

Ён таксама адзначыў, што, калі палітычныя "дыскусіі так вельмі палярызаваныя", а сродкі масавай інфармацыі "прыводзяць многіх з нас да слухання толькі тых, хто умацоўвае нашу прадузятасць", карысна "вярнуцца да Святога Пісання, каб нагадаць сабе, што ніхто не ведае адказаў на ўсе пытанні".

“Нацыянальны малітоўны сняданак” з'яўляецца традыцыйнай сустрэчай палітыкаў і рэлігійных лідэраў Злучаных Штатаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.