2011-02-03 15:54:45

Сінод Англіканскай Царквы Англіі аб марыйных дагматах


RealAudioMP3 Сінод Анліканскай Царквы Вялікабрытаніі выкажа сваё меркаванне аб дакуменце Міжнароднай англіканска-каталіцкай камісіі, які датычыць марыйных дагматаў. Гэтае пытанне заўсёды было перашкодай на шляху да адзінства англіканаў і католікаў. Прэс-сакратар Каталіцкага Касцёла ў Англіі Стіў Джэнкінс сцвярджае, што “намерам дакумента не было патрабаванне прыняцця з боку англіканаў марыйных дагматаў, але хутчэй стварэнне фундаменту, на якім англікане і католікі маглі б абмяркоўваць тэалагічныя пытанні, якія з’яўляюцца фундаментам дагматаў, і, такім чынам, забяспечыць адпаведны кантэкст, у якім канкрэтныя пытанні могуць абмяркоўвацца”.

Паводле Джэнкінса дакумент “можа разглядацца як пачатак перамоваў, якія павінны весціся шляхам далейшых сумесных даследаванняў англіканскай і каталіцкай супольнасцяў паводле рэкамендацый, змешчаных ім”.







All the contents on this site are copyrighted ©.