2011-02-03 14:42:40

Святы Айцец да супольнасці "Эмануэль”: абвяшчайце Слова Божае


RealAudioMP3 “У свеце, які часта разгублены і шукае новых матываў для таго, каб жыць, святло Хрыста трэба несці ўсім. Будзьце сёння сярод мужчын і жанчын гарачымі місіянерамі Евангелля, маючы падтрымку ў жыцці, якое глыбока ўкарэнена ў Хрыста. З запалам абвяшчайце Слова Божае”. Да гэтага заклікаў 3 лютага папа Бэнэдыкт ХVI членаў супольнасці "Эмануэль”, якая была заснаваная ў Францыі П’ерам Гурсатам, беатыфікацыйны працэс якога пачаўся ў мінулым годзе.

Супольнасць налічвае каля 7200 членаў і прысутнічае ў 64 краінах свету, перш за ўсё ў Францыі. “Сёння, - працягваў Святы Айцец, - актуальнасць абвяшчэння Евангелля асабліва адчуваецца ў сем’ях, так часта падзеленых, сярод моладзі і ў культурных колах. Зрабіце свой уклад ва ўнутранае аднаўленне апостальскага дынамізму ў парафіях. Каб усюды ваша міласэрнасць была святлом любові да Бога і стала сілай для пабудовы больш справядлівага і братэрскага свету”, - сказаў Папа да членаў cупольнасці "Эмануэль”.







All the contents on this site are copyrighted ©.