2011-02-03 14:32:22

Прэзідэнт Мядзведзеў аб важнасці міжрэлігійнага дыялогу


RealAudioMP3 Міжрэлігійны дыялог з'яўляецца эфектыўным сродкам прадухілення міжэтнічных канфліктаў, у цяперашні час гэты вопыт запатрабаваны як ніколі, заявіў Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у чацвер 3 лютага на сустрэчы з членамі Архірэйскага Сабора ў Крамлі. - Царква з'яўляецца яго нязменным удзельнікам, а часта - і асноўным ініцыятарам – падкрэсліў ён.

Мядзведзеў выказаў спадзяванне на дапамогу Царквы ў працы з рускай дыяспарай. “Дзяржава пакуль недастаткова эфектыўна працуе з суайчыннікамі за мяжой і ў гэтым пытанні мае патрэбу ў падтрымцы Рускай Праваслаўнай Царквы, заявіў Дзмітрый Мядзведзеў.

"Трэба прызнаць, што ў гэтым кірунку дзяржава пакуль не атрымала поспеху. Калі казаць адкрыта і прама - дзяржава не вельмі добра ўмее працаваць з дыяспарай. І ў гэтым плане мы вельмі разлічваем на дапамогу Рускай Праваслаўнай Царквы ў мэтах актывізацыі шматлікіх кантактаў з Рускім светам", - Прэзідэнт Расіі ў Крамлі на сустрэчы з членамі Архірэйскага Сабора.







All the contents on this site are copyrighted ©.