2011-02-03 15:21:48

Егіпет: рэлігійныя лідэры бачаць прыкметы адзінства хрысціянаў і мусульманаў


RealAudioMP3 “Масавыя дэманстрацыі ў Каіры, якія працягваюцца другі тыдзень, не падзяляюць хрысціянаў і мусульманаў, няма розніц ў паставе людзей на рэлігійнай глебе”, - заявіў Апостальскі нунцый у Егіпце арцыбіскуп Майкл Фіцджэральд.

Папскі дыпламат пракаментаваў апошнія падзеі ў сталіцы краіны. На яго думку, "бачна жаданне зменаў, а асноўным фактарам, заўважальным у акцыях пратэсту, з’яўляюцца цяжкія сацыяльныя ўмовы, якія прыносяць вялікія праблемы мясцовыхм жыхарам". Арцыбіскуп Фіцджэральд заявіў, што ў цэлым "адчуваецца незадаволенасць адсутнасцю палітычных правоў, і вынікамі апошніх выбараў".

Ён адзначыў, што дэманстрацыі выразна вольныя ад рэлігійных акцэнтаў, і ёсць шмат прыкметаў супрацоўніцтва хрысціянаў і мусульманаў. "Не існуе рэлігійных падзелаў, а пратэстуючыя, гэта проста грамадзяне Егіпта", - сказаў ватыканскі дыпламат.







All the contents on this site are copyrighted ©.