2011-02-02 11:30:36

Міністры замежных спраў ЕС не сталі ў абарону пераследаваных хрысціянаў


RealAudioMP3 Міністр замежных спраў Італіі Франко Фраціні назваў 31 студзеня “чорным днём у гісторыі Еўрапейскага Саюза”. Так ён пракаментаваў стаўленне міністраў замежных спраў краін Еўрасаюзу, якія не сталі ў абарону пераследаваных хрысціянаў. Менавіта Італія была ініцыятарам прыняцця дэкларацыі па пытанні рэлігійных пераследаў з асаблівым акцэнтам на дыскрымінацыю паслядоўнікаў Хрыста. Аднак тэкст, падрыхтаваны кіраўніком дыпламатыі Еўрапейскага Саюза Кэтрын Эштан абмяжоўваецца толькі да агульнай заявы, а слова “хрысціяне” не гучыць ні разу.

Супраць такога рашэння выступілі шэраг краін Еўрапейскага Саюза. “Калі мы павінны як члены Еўрасаюза заняць пазіцыю, не варта гаварыць намёкамі і пра ўсе рэлігіі разам”, - сказаў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, - Каб быць эфектыўнымі мы павінны назваць па імені праблему, і як радыкалам, так і ўрадам краін, дзе гэта адбываецца, пераслаць ясны сігнал: мы сочым за гэтым пытаннем і не забудземся пра яго”.

Як паведаміў ў сваю чаргу кіраўнік італьянскай дыпламатыі ў абарону хрысціян прагаласавала 15 дзяржаў. Супраць былі Люксембург, Партугалія, Іспанія і Ірландыя. У такой сітуацыі было прынята рашэнне абмеркаваць гэты дакумент пазней. “Дэклярацыя, без успаміну пра хрысціянаў была б мала верагоднай”, - сказаў міністр Франко Фраціні. На яго думку паражэнне 31 студзеня, гэта справа крайняга лаіцызму, які псуе рэпутацыю Еўропы.







All the contents on this site are copyrighted ©.