2011-02-02 12:50:30

Выклікі, якія стаяць перад законнымі супольнасцямі сёння


RealAudioMP3 "Я заўсёды працаваў для адзінства харызматаў, супольнасцяў і грамадства ў адказ на каштоўныя ўказанні, якія ўдзяліў Ян Павел II у Апостальскім пасланні "Novo millennio ineunte", - заявіў у інтэрв'ю для сённяшняга выдання Апостальскай Сталіцы "L'Osservatore Romano" новы прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, бразільскі арцыбіскуп Жоао Браз дэ Авіс. Гутарка супала з пятнаццатым Днём кансэкраванага жыцця, абвешчаным папам Янам Паўлам II ва ўрачыстасць Ахвяравання Пана.

Найбольш цікавая частка інтэрв'ю тычыцца ацэнкі так званай тэалогіі вызвалення, да развіцця якой, прынамсі ў Бразіліі, значна прычыніліся манаскія супольнасці. "Справа дапамогі бедным, гэта евангельскае стаўленне, ад якога будзе залежаць у першую чаргу наша збаўленне. Такі падыход з боку тэалогіі вызвалення азначаў шчыры і адказны погляд праз Касцёл на з'яву сацыяльнага выключэння. У той час, у лісце на імя канферэнцыі бразільскіх біскупаў прадстаўленым кардыналам Гантэнам, папа Ян Павел II напісаў, што тэалогія вызвалення з'яўляецца не толькі карыснай, але і неабходнай. Дзве інструкцыі адпраўленыя з Рыма па гэтым пытанні выпраўлялі праблемы, звязаныя з выкарыстаннем марксісцкага метаду інтэрпрэтацыі рэальнасці. Я думаю, што яшчэ не завершана тэалагічная праца аддзялення справы бедных ад залежнасці ад ідэалагічнай тэалогіі вызвалення, на што ў апошні час звяртаў увагу Бэнэдыкта XVI”, - сказаў новы прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.