2011-02-02 13:02:35

ААН: першы Сусветны тыдзень рэлігійнай гармоніі


RealAudioMP3 Па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН 1-7 лютага адзначаецца першы Сусветны тыдзень рэлігійнай гармоніі. Як адзначыў Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, гэта магчымасць прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да намаганняў па падтрымцы ўзаемнай павагі і разумення паміж людзьмі розных перакананняў.

"Павага да разнастайнасці і дыялогу неабходныя, калі чалавечая сям'я хоча супрацоўнічаць у вырашэнні глабальных пагроз і выкарыстанні агульных магчымасцяў - адзначыў Пан Гі Мун. - Такім чынам, намаганні грамадзянскай супольнасці і іншых фактараў для ўмацавання даверу паміж супольнасцямі і асобнымі людзьмі стаяць у цэнтры многіх ініцыятыў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый".

Генеральны сакратар ААН нагадвае, што з Сусветным тыднем рэлігійнай гармоніі звязана шмат ініцыятываў рэлігійнага, сацыяльнага і культурнага характару. "Я таксама хацеў бы супрацоўнічаць у будучыні з людзьмі розных перакананняў для пераадолення напружанасці і непаразуменняў, якія так часта падзяляюць нас, каб знайсці шляхі гармоніі і годнасці для ўсіх", - напісаў у сваім звароце Пан Гі Мун.







All the contents on this site are copyrighted ©.