2011-02-01 11:05:16

Русская Праваслаўная Царква дазволіць святарам удзельнічаць у палітыцы ў выключных выпадках


RealAudioMP3 “Прадстаўнікі духавенства змогуць удзельнічаць у палітычнай барацьбе толькі ў парадку выключэння”, - заявіў кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата мітрапаліт Валакаламскі Іларыён.

"Мы не ўносім ніякіх прынцыповых зменаў у Асновы сацыяльнай канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы. Застаецца асноватворным прынцып няўдзелу духавенства ў палітычнай барацьбе, у палітычных партыях, а таксама ў якіх бы то ні было выбарчых або перадвыбарчых мерапрыемствах, звязаных з партыйнай дзейнасцю", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў Маскве.

Выключэннем могуць стаць тыя выпадкі, калі ўдзел святара аказваецца неабходным для абароны інтарэсаў кананічнай Царквы.

Паводле словаў Мітрапаліта Іларыёна, гэта не значыць, што Царква ніяк не павінна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны або грамадзян. "Натуральна, што Царква выказвае сваё меркаванне па тых ці іншых пытаннях - сацыяльных, грамадскіх, маральнага характару, але яна не можа займаць той ці іншы бок у палітычнай барацьбе, яна не можа падтрымаць адну партыю ў процівагу іншай ", - адзначыў кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў.







All the contents on this site are copyrighted ©.