2011-01-31 15:21:23

У Іерусаліме адбываецца пасяджэнне Канферэнцыі Біскупаў краін Паўночнай Еўропы


RealAudioMP3 З 31 студзеня па 7 лютага ў Іерусаліме адбываецца пасяджэнне Канферэнцыі Біскупаў краін паўночнай Еўропы, падчас якога будуць абмяркоўвацца пытанні, якія маюць супольны інтарэс. Гэтая сустрэча спалучана з пілігрымкай да святых месцаў і з’яўляецца жэстам падтрымкі з боку Касцёлаў Паўночнай Еўропы хрысціянскіх меншасцяў Святой Зямлі. Іерархі жадаюць спрычыніцца да дыялогу справядлівасці, міру, шматнацыянальнага і шматканфесійнага суіснавання.

Падчас пасяджэнняў біскупы абмяркуюць прыняцце агульных мер супраць злоўжыванняў адносна дзяцей у некаторых дыяцэзіях і распрацуюць адзіныя “нормы” адносна гэтага пытання для тэрыторыі, якая знаходзіцца пад юрысдыкцыяй біскупскай канферэнцыі. Іерархі звернуць таксама ўвагу на пытанні ідэнтычнасці і фармацыйных прынцыпаў у духоўнай семінарыі, а таксама на стаўленне Каталіцкага Касцёла да так званых гомасексуальных шлюбаў. Гэтыя пытанні будуць адлюстраваныя ў адмысловым пастырскім лісце, які стане падсумаваннем сустрэчы.







All the contents on this site are copyrighted ©.