2011-01-31 13:06:35

Католікі Індыі супраць карупцыі


RealAudioMP3 30 студзеня ў 55 гарадах Індыі, адбыліся шматлюдныя акцыі пратэту супраць карупцыі, у якіх прынялі ўдзел і католікі краіны. Акцыі пратэсту былі прымеркаваны да 63-годдзя з дня смерці Махатмы Гандзі.
Акцыя супраць карупцыі прайшла ўпершыню. Гэта феномен, які разбурае краіну знутры, перашкаджаючы развіццю справядлівасці і салідарнасці.

Арганізатарамі пратэстаў выступіла індыйская грамадзянская арганізацыя “Індыя супраць карупцыі”, якую падтрымалі шматлікія хрысціянскія лідэры, арганізацыі і іншыя рэлігійныя супольнасці.

Сярод дэманстрантаў на плошчы прысутнічаў таксама арцыбіскуп Дэлі Вінцэнт Кончэсао, які асудзіў карупцыю ў палітычным жыцці краіны. “Карупцыя мае свае карані там, дзе грошы становяцца больш каштоўнымі за чалавека”, - сказаў арцыбіскуп. Арцыбіскуп выказаў шкадаванне, што ў Індыі не была прынята Канстытуцыя, якая б спрыяла будаванню грамадства “роўнага, справядлівага і без дыскрымінацый”.

Мусульманскі лідэр Індыі Мухамед Бадані, які таксама прымау ўдзел у дэманстрацыі, адзначыў, што карупцыя спрыяе павялічэнню беднасці ў краіне.







All the contents on this site are copyrighted ©.