2011-01-29 12:02:05

Лаос: першае за 40 гадоў святарскае пасвячэнне


RealAudioMP3 Упершыню за апошнія 40 гадоў у Апостальскім вікарыяце Луанг Прабанг, які ўключае ў сябе ўвесь паўночны Лаос, адбылося святарскае пасвячэнне. Яго атрымаў 29 студзеня 30-гадовы дыякан П'ер Бунта Сілафет.

У вікарыяце Луанг Прабанг у цяперашні час працуе толькі адзін святар. Гэта мясцовы апостальскі адміністратар, кс. Ціта Банчонг Топанхонг.

Улады далі ўсе дазволы, якія вымагае мясцовая бюракратыя, неабходныя для прыняцця сьвятарства, але неафіцыйна далі зразумець, што цырымонія павінна адбыцца без шырокага агалоску і мець толькі мясцовае вымярэнне. Яна адбылася ў роднай вёсцы новапрэзбітэра. Пасвячэнне ўдзяліў біскуп Луі-Мары Лін Мангханэкун, Апостальскі вікарый Паксэ ў паўднёвай частцы Лаоса.

Каталіцкі Касцёл у Лаосе мае больш за 39 тысяч вернікаў, што складае не цэлы працэнт насельніцтва, якое ў большасці вызнае будызм або традыцыйныя рэлігіі. Пасля заваявання ўлады ў 1975 годзе камуністамі, з краіны былі неадкладна выдалены ўсе замежныя місіянеры. Але Касцёл выжыў і захоўвае на сённяшні дзень аналагічную як і 35 гадоў таму колькасць вернікаў і нават працягвае расці, бо назіраецца адносна вялікая колькасць хростаў.

У Лаосе існуюць чатыры Апостальскія вікарыяты, з якіх самы невялікі (крыху больш за 2 тысячы вернікаў) Луанг Прабанг, дзе сёння адбылося святарскае пасвячэнне. Іншыя тры маюць Апостальскіх вікарыяў, якія з’яўляюцца біскупамі, і толькі некалькі святароў.

Лаос, так як В'етнам, з якім краіна цесна звязана палітычна, не падтрымлівае дыпламатычных адносін з Апостальскай Сталіцай. Лаос, аднак, мае Апостальскага дэлегата, які знаходзіцца ў Бангкоку і адначасова з’яўляецца Апосталькім нунцыем у Тайландзе і Камбоджы.







All the contents on this site are copyrighted ©.