2011-01-29 14:24:28

58-ы Сусветны дзень барацьбы з праказай


RealAudioMP3 У апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца 58-ы Сусветны дзень барацьбы з праказай. У гэты дзень перад касцёламі па ўсім свеце збіраюцца грошы на барацьбу з гэтай жудаснай хваробай.

Хвароба праказы выступае найчасцей у бедных краінах Паўднёва-Усходняй Азіі і Афрыкі. Кожны год, нягледзячы на існуючыя эфектыўныя прэпараты, у свеце дыягназуецца чвэрць мільёна новых выпадкаў захворвання праказай.

З дапамогай “Фонду Рауля Фолеро”, адмысловай арганізацыі, якая займаецца барацьбой з праказай, удалося вылечыць 14 мільёнаў пракажоных. Аднак, многія з іх, гэта асобы сур'ёзна параненыя, якія пакутуюць ад ранаў і патрабуюць сталай, спецыялізаванай медыцынскай дапамогі. Адна трэцяя ўсіх пракажоных у свеце праходзіць лячэнне ў цэнтрах “Фонду Рауля Фолеро”.







All the contents on this site are copyrighted ©.