2011-01-28 15:06:25

Славакія: бальніцы адмаўляюць зьдзейсніць аброт “на жаданне”


RealAudioMP3 Дзьве ўніверсітэцкія клінікі ў Братыславе, Славакія, адмаўляюцца зрабіць аборт “на жаданне”. Гэта ў адпаведнасці з прынцыпам павагі да сумлення. Іхняе рашэнне падтрымаў Епіскапат Славакіі і па-за ўрадавая арганізацыя “Форум жыцця”.

Біскупы нагадваюць, што кожнае чалавечае жыццё ёсць дарам ад Бога і павінна быць абароненае з моманту зачацця аж да смерці. Спасылаючыся на рашэнне ўрачоў і працаўнікоў санітарнай службы ўспомненых клінік Епіскапат падкрэслівае, што гэтае рашэнне паходзіць ад сапраўднага гуманізму. У сваю чаргу “Форум жыцця” падкрэслівае, што яны карыстаюцца з належных ім правоў, таму што пакліканнем да працы ў сферы медыцыны з’яўляецца абарона жыцця а не яго нішчэнне. У той жа час перасцерагае перад спробамі ціску на лекараў і працоўнікоў санітарнай службы, каб яны змянілі сваё рашэнне. “Форум жыцця” заклікае славацкія сродкі масавай інфармацыі да аб’ектыўных і разважлівых высказванняў па гэтай тэме.








All the contents on this site are copyrighted ©.