2011-01-28 14:37:25

Прэзідэнт Турцыі крытыкуе дыскрымінацыю хрысціян


RealAudioMP3 Прэзідэнт Турцыі Абдулах Гюль ў востай форме раскрытыкаваў дыскрымінацыю хрысціян уладамі краіны. Паводле турэцкага выдання “Міліет” глава дзяржавы назваў падобныя выпадкі "ганьбай".

Пытанне, на якое так адказаў Прэзітэнт Турцыі, датычылася нядаўняга выпадку калі грамадзяніну Турцыі армянскага паходжання, было адмоўленна ў працы ў адной з турэцкіх дзяржаўных устаноў, з-за яго рэлігійных пераканняў.

Прадстаўнікі немусульманскіх меньшасцяў у Турцыі скардзяцца на тое, што ім не дазволена працаваць ва ўстановах дзяржаўнага апарату. Сярод высокіх чыноўнікаў у сферы палітыцы, войска ці судовай сістэмы Турцыі няма ніводнага немусульманіна.








All the contents on this site are copyrighted ©.