2011-01-28 15:05:53

Пастырскае пасланне біскупаў Канады


RealAudioMP3 У сваім душпастырскім пасланні біскупы Канады пішуць аб чысціні. Намагаюцца падкрэсліць як вялікім дарам ёсць чалавечая сексуальнасць і як шмат карысці і ласкі атрымлівае чалавек, які перажывае яе ў адпаведнасці з Божай воляй. Далей біскупы падкрэсліваюць важнасць малітвы і сакрамэнтаў ды духоўнае кіраўніцтва як дапамога для тых, хто жадае жыць ў евангельскай чысціні.

“Чысціня з’яўляецца сёння вялікім выклікам, асабліва для маладых людзей ў нашай краіне.- кажа старшыня дактрынальнай камісіі Епіскапату Канады арцыбіскуп Мілер. Таму, як біскупы мы жадаем дадаць адвагі тым маладым людзям, якія маюць цяжкасці з чысцінёй і хочам запэўніць іх аб нашай малітве і патрымцы”.








All the contents on this site are copyrighted ©.