2011-01-28 14:35:47

Арцыбіскуп Нікольс: благаслаўлёны Ньюман клапаціўся аб духоўным і фізычным развіцці вучняў.


RealAudioMP3 Учора 27 студзеня ў Мюнхене адкрыўся кангрэс кіраўнікоў біскупскіх канферэнцый краін Еўропы. У яго рамках таксама пачаў працу Еўрапейскі Кангрэс Акадэмічнага душпастэрста. На адкрыці гэтага кангрэсу з дакладам выступіў арцыбіскуп дыяцэзіі Вэстмінстэр і каталіцкі прымас Англіі Вінцэнт Нікольс.

Арцыбіскуп прыгадаў нядаўні візіт Бэнэдыкта XVI ў Вялікабрытанію і кардынала Генры Ньюмана, якога беатыфікаваў падчас гэтага візіту Пантыфік. У сваім дакладзе “Ньюман і універсітэт: перспектывы для будучыні Еўропы” арцыбіскуп адзначыў, што благаслаўлёны Генры Ньюман, будучы апекуном вучняў у Калегіуме Орыэл у Оксфардзе, клапаціўся не толькі аб добрых выніках у навуцы, але аб усебаковым развіцці вучняў. Паводле Ньюмана ў інтэлектуальнай і культурнай фармацыі вучняў важную роль можа граць знаёмства з працамі класікаў літаратуры, філасофіі, гісторыі старажытнага Рыму і Грэцыі. Ён адзначаў што гэта дапаможа ва “умацаванні, удасканаленне і абагачэнні інтэлектуальнага патэнцыялу”.


Гэтыя словы з’яўляюцца актуальнымі у сувязі з заклікам Папы Бэнэдыкта XVI, які падчас падарожжа ў Англію заахвоціў выхаваўцаў звяртаць увагу на неабходнасць фізычнага, цялеснага і духоўнага навучання, для выхавання добрых хрысціян і грамадзян, нагадаў арцыбіскуп Нікольс.








All the contents on this site are copyrighted ©.