2011-01-27 11:10:50

“L'Osservatore Romano” узгадвае Дзень памяці ахвяр Халакоста


RealAudioMP3 “L'Osservatore Romano” у Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста ўзгадвае італьянскага абата Джузэппэ Рыччоцці, які ў сваіх кнігах і публікацыях у сярэдзіне 30 гадоў ХХ стагоддзя змагаўся з антысеміцкімі тэорыямі. Большасць яго публікацый, як падкрэслівае ватыканскае выданне, з’явілася менавіта на яго старонках.

На Божае Нараджэнне 1937 года святар пісаў, што “распаўсюд антысемітызму ў Еўропе не з’яўляецца дэманстрацыяй духа, але экзальтацыяй сілы цела над духам... найбольш драматычныя праявы антысемітызму, новага і таго, што адраджаецца, прыносіць не столькі барацьба з палітыкай Ізраіля, колькі з рэлігіяй Ізраіля”. “Яго ворагі, - сцвярджаў абат Рыччоцці, - з’яўляюцца больш язычнікамі чым антысемітамі, якія абагавілі людзей і каштоўнасці свету, каб абвясціць вайну Богу і рэлігійным каштоўнасцям”.

Газета цытуе словы абата, які пасля вайны сказаў, што “адзін з апошніх асобнікаў яго бестселера “Жыццё Езуса Хрыста” купіў Бэніто Муссаліні, які прачытаў кнігу, калі быў сасланы на востраў Понца: здаецца, аднак, што прачытанне не дало ніякага эфекту”, - сцвярджаў абат Джузэппэ Рыччоцці.







All the contents on this site are copyrighted ©.