2011-01-27 13:20:37

Нямецкія прадпрымальнікі: антыхрысціянская фобія ў Еўропе


RealAudioMP3 Нямецкая асацыяцыя каталіцкіх прадпрымальнікаў (BKU) раскрытыкавала “тэнтэнцыю пераследу і дыскрымінацыі” хрысціянаў. “Хрысціяне ў цяперашні час з’яўляюцца рэлігійнай групай, якая найбольш пераследуецца за сваю веру”, - сказала старшыня асацыяцыі Мары-Луізэ Дётт. Яна выказала заклапочанасць тым, што ў Германіі і іншых еўрапейскіх краінах адчуваецца “антыхрысціянская фобія”, што праяўляецца ў многіх бачных дробязях.

Як прыклад яна прывяла школьны каляндар Еўрапейскай камісіі, у якім няма хрысціянскіх святаў, нават самых вялікіх: Пасхі і Божага Нараджэння. Таксама прававыя спрычкі, якія тычацца прысутнасці крыжоў у публічных месцах і крытыка адносін Касцёл-дзяржава ў Германіі.

Спадарыня Дётт лічыць, што хрысціяне ў Еўропе павінны згуртавацца і пачаць “публічна бараніць сваю веру”.







All the contents on this site are copyrighted ©.