2011-01-27 13:38:25

Гандураскі кардынал: глабалізацыя ставіць "новыя сцены"


RealAudioMP3 Кардынал Оскар Радрыгес Марад’яга з Гандураса, старшыня “Caritas Internationalis”, выказаў занепакоенасць у сувязі з наступствамі глабалізацыі. Яна ўзносіць паміж краінамі і культурамі "новыя сцены", а таксама паглыбляе "глыбокую прорву" паміж багатымі і беднымі, - сказаў іерарх 25 студзеня ў Боне.

Было б памылкай меркаваць, што гаспадарчы рост ідзе на карысць усім людзям, - сказаў кардынал Марад’яга. На яго думку, праца і творчасць бедных па ранейшаму бессаромна эксплуатуецца ў службе багатым.

У той жа час, прэзідэнт “Caritas Internationalis” выказаў шкадаванне, што з сусветнага эканамічнага крызісу яшчэ не былі зроблены адпаведныя высновы. Замест таго, каб захаваць працоўныя месцы, сістэма імкнецца да максімальнага павелічэння прыбытку. Крызіс, які нядаўна перажылі сусветныя эканомікі таксама паказаў, што банкі і значная частка гаспадаркі не маюць абавязацельстваў у адносінах да малога бізнесу і свету працы, але заспакойваюць патрэбы вялікіх прадпрымальнікаў і акцыянераў.







All the contents on this site are copyrighted ©.