2011-01-27 16:03:57

Kirche in Not: 200 мільёнаў хрысціянаў у свеце жорстка пераследуецца


RealAudioMP3 27 студзеня арганізацыя “Kirche in Not” (Дапамога Касцёлу ў патрэбе) апублікавала рапарт, у якім сцвярджаецца, што “больш за 200 мільёнаў хрысціянаў сёння жорстка пераследуецца ў свеце за веру, а ў кожнай трэцяй краіне свету няма поўнай рэлігійнай свабоды”.

У дакуменце пад назвай “Пераследаваныя і забытыя” за 2009-2010 г.г. арганізацыя паведамляе, што дыскрыманацыя хрысціян з-за веры існуе ў больш за 70 краінах свету. Апрача вялікай рызыкі страты жыцця і здароў’я, хрысціяне падвяргаюцца штодня дыскрымінацыі, паклёпам, страце асабістай маёмасці. Рапарт узгадвае 40 краін, дзе жыццё паслядоўнікаў Хрыста падвяргаецца найбольшай пагрозе. Дакумент гаворыць аб цяжкім становішчы хрысціянаў у Афганістане, Кітаі, Паўночнай Карэі, Іраку, Пакістане, Нігерыі, Судане, В’етнмае і Зімбабвэ.

Сярод галоўных прычын пераследу рапарт узгадвае: радыкальны іслам, індуізм і будызм, а таксама камуністычныя таталітарныя і аўтарытарныя рэжымы.







All the contents on this site are copyrighted ©.