2011-01-26 14:12:06

ЗША: праваслаўныя ўдзельнічалі ў Маршы для жыцця


RealAudioMP3 Ва ўчарашнім Маршы для жыцця, якія пайшоў па вуліцах Вашынгтона, сярод 150 тысяч удзельнікаў прысутнічаў таксама кіраўнік Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы, Мітрапаліт
усёй Амерыкі і Канады Ёна (Паффхаўзэн), які ўзначаліў групу праваслаўных хрысціянаў, у якую ўваходзілі шэраг іншых іерархаў, святароў, студэнтаў тэалагічных навучальных устаноў і вернікаў.

Штогадовыя Маршы для жыцця праводзяцца на ўспамін легалізацыі абортаў у ЗША. Першы быў арганізаваны 22 студзеня 1973 г., праз год пасля рашэнне Вярхоўнага суда ЗША легалізаваць аборты па патрабаванні.

Мітрапаліт Ёна (нарадзіўся ў 1959) з'яўляецца адным з самых маладых кіраўнікоў Памесных Праваслаўных Цэркваў. Яго абранне ў якасці кіраўніка Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы наступіла ў 2008 годзе і было звязана з адстаўкай мітрапаліта Германа (Свайко) у сувязі з фінансавым скандалам у Царкве.







All the contents on this site are copyrighted ©.