2011-01-25 11:55:31

Прэм’ер Ірака: мы хочам, каб хрысціяне засталіся ў нашай краіне


RealAudioMP3 Прэм’ер-міністр Ірака Нуры аль-Малікі абвяргае міжнародныя абвінавачванні ў тым, што хрысціяне масава пакідаюць гэтую краіну з прычыны тэрарыстаў. Ён адначасова запэўніў, што яго ўрад імкнецца пераканаць паслядоўнікаў Хрыста заставацца ў краіне і жадае гарантаваць ім належную абарону і ўмовы да жыцця. Ён дадаў, што ўсё грамадства Іраку спазнае праблемы, якія з’яўляюцца вынікам дзейнасці Аль-Каіды.

ААН мае намер ажыццявіць адмысловы план супрацоўніцтва з урадам Ірака, мэтай якога з’яўляецца забеспячэнне вяртання бежанцаў на радзіму. Праблемай, аднак, застаецца няздольнасць іракскіх уладаў кантраляваць сітуацыю і неадназначная ўнутраная палітыка, якая спрыяе зыходу хрысціянаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.