2011-01-25 10:40:28

Патрыярх Кірыл у сувязі з тэрактам у "Дамадзедава" заклікае дзяржаву бараніць грамадзян


RealAudioMP3 Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл заклікаў грамадства да саліданасці ў сувязі з тэрактам у аэрапорце "Дамадзедава".

"Аб тым, што тэракт быў накіраваны супраць мірнага насельніцтва, кажа месца выбуху - аэрапорт, адкуль людзі выязджаюць у працоўныя паездкі і на адпачынак. Падобнай злачыннай агрэсіі няма і не можа быць ніякага апраўдання", - гаворыцца ў адмысловай заяве патрыярха, апублікаванай 24 студзеня ўвечары на афіцыйным сайце Маскоўскага патрыярхату.

Як адзначыў прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы, сёння ўсяму народу неабходна "з'яднацца ў барацьбе супраць бесчалавечных нападаў, якія забіраюць жыцці ні ў чым не вінаватых людзей. Усе сілы дзяржавы і грамадства павінны быць накіраваны на забеспячэнне надзейнай абароны нашых грамадзян", - сказана ў заяве.

Патрыярх назваў тэракт "жахлівым злачынствам", якое дэманструе тое, што чалавечае жыццё "ёсць дар Божы, і замах на яго ёсць злачынства не толькі супраць чалавека, але і супраць Творцы. Людзі, якія здзейснілі такое злачынства, паставілі сябе па-за законам не толькі чалавечым, але і Божым", - падкрэсліў ён.

Патрыярх Кірыл запэўнівае ў сваё малітве за загінуўшых, "аб суцяшэньні іх родных і блізкіх, аб хуткім вяртанні да здароўя ўсіх, хто атрымаў раненні".







All the contents on this site are copyrighted ©.