2011-01-25 18:14:18

Бэнэдыкт ХVI: адзінства не можа быць зведзена да прызнання адрозненняў і мірнага суіснавання


RealAudioMP3 25 студзеня ў Базыліцы св. Паўла за Мурамі папа Бэнэдыкт ХVI узначаліў урачыстыя нешпары на заканчэнне Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў. Сёлета ён праходзіў пад дэвізам: “Яны заставаліся вернымі вучэнню Апосталаў і супольнасці, ламанню хлеба і малітвам” (Дз 2,42). У набажэнстве прынялі ўдзел шматлікія прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцяў прысутных ў Рыме.

“Прытрымліваючыся прыкладу Езуса, які напярэдадні сваіх мукаў маліўся да Айца за сваіх вучняў: “Каб усе былі адно” (Ян 17,21), хрысціяне працягваюць пастаянна прасіць у Бога дару адзінства, - сказаў Папа ў сваёй гаміліі. Гэта просьба становіцца больш інтэнсіўнай на працягу Тыдня малітваў, які завяршаецца сёння”. Святы Айцец адзначыў, што сёлета тэксты малітваў стварылі хрысціяне Іерусаліма. “Яны запрашаюць нас аднавіць і ўмацаваць нашыя намаганні ў аднаўленні поўнага адзінства сярод хрысціянаў”, - заўважыў ён.

Навучанне Апосталаў, брацкія адносіны, ламанне хлеба і малітва былі канкрэтнымі формамі жыцця першай хрысціянскай супольнасці Ерузалему, якую аб’ядноўвала дзеянне Святога Духа. Можам сказаць, што яны ўяўлялі сабой фундаментальны памер бачнага Цела Касцёла.

Мы павінны быць удзячныя, што ў апошнія дзесяцігоддзі экуменічны рух зрабіў значныя крокі наперад, развіваючы паміж Касцёламі і касцёльнымі супольнасцямі адносіны ўзаемнай павагі і практычнае супрацоўніцтва ў вырашэнні праблем сучаснага свету. “Мы добра ведаем - сказаў Бэнэдыкт ХVI, - што ўсё яшчэ долёкія ад адзінства, за якое маліўся Хрыстус”. Імкненне да аднаўлення поўнага адзінства сярод падзеленых хрысціянаў не можа быць зведзена да ўзаемнага прызнання адрозненняў і дасягнення мірнага суіснавання: мы жадаем такога адзінства, за якое сам Хрыстус маліўся і якое па сваёй прыродзе прысутнічае ў супольнасці веры, сакрамэнтах і служэнні. Шлях да такога адзінства павінен ўспрымацца як маральны імператыў, як выразны адказ на Божы заклік. “Таму, нам неабходна пераадолець песімізм і абыякавасць, якія з’яўляюцца адсутнасцю веры ў моц Святога Духа. Наш абавязак – працягваць шлях да гэтай мэты з сур’ёзным і глыбокім дыялогам дзеля паглыблення агульнай тэалагічнай, літургічнай і духоўнай спадчыны; з узаемным зразуменнем і, перш за ўсё, наверненым сэрцам і з малітвай” – адзначыў Святы Айцец.

У гэтым клімаце інтэнсіўнай малітвы Святы Айцец прывітаў братнія хрысціянскія Цэрквы і супольнасці, якія прыбылі ў Базыліку св. Паўла за Мурамі, каб супольна маліцца за поўнае адзінства сярод паслядоўнікаў Хрыста і заклікаў Панну Марыю, каб выпрасіла ў свайго Сына дар адзінства.







All the contents on this site are copyrighted ©.