2011-01-25 12:40:50

Бэнэдыкт XVI выказаў спачуванні ў сувязі з тэрактам у “Дамадзедава”


RealAudioMP3 Святы Айцец Бэнэдыкт XVI праз пасрэдніцтва Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці кардынала Тарчызіо Бэртонэ выказаў спачуванні расійскаму народу ў сувязі з тэрактам, які адбыўся 24 студзеня 2011 г. у маскоўскім аэрапорце Дамадзедава. Спачувальная тэлеграма накіравана на імя Прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева.

У пасланні Папа выказвае глыбокі боль і рашучае асуджэнне гэтага акту насілля, запэўнівае ў духоўнай блізкасці і спачуванні сем’ям ахвяраў тэракту. «Святы Айцец горача моліцца за загінуўшых і просіць Пана аб суцяшэнні для тых, хто аплаквае іх трагічную смерць. Адначасова благаслаўляе, памятаючы асабліва аб параненых», — гаворыцца ў тэлеграме.

Catholic.by








All the contents on this site are copyrighted ©.