2011-01-24 12:54:17

У Рускай Праваслаўнай Царкве лічаць рэвалюцыйнай рэзалюцыю Еўрапарламента


RealAudioMP3 Кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхата мітрапаліт Валакаламскі Іларыён лічыць прарывам рэзалюцыю Еўрапарламента, якая асудзіла пераслед хрысціянаў у розных краінах свету.

"Рэзалюцыя Еўрапарламента з'яўляецца рэвалюцыйнай ў сілу некалькіх акалічнасцяў. Упершыню еўрапейскія парламентарыі ў поўны голас выказаліся па праблеме, якую да гэтага часу замоўчвалі", - гаворыцца ў каментары мітрапаліта, распаўсюджаным сёння ў Маскве.

Прыняцце згаданай рэзалюцыі, па словах мітрапаліта Іларыёна, азначае, што існаванне ганенняў на хрысціянаў у свеце прызнана адным з найважнейшых палітычных органаў Еўрасаюза. "Раней толькі асобныя палітыкі абмяжоўваліся размовамі аб асобных парушэннях правоў хрысціянаў у той ці іншай краіне", - піша мітрапаліт.

Цяпер жа, па яго словах, адкрыта гаворыцца "аб рэалізацыі стратэгіі некаторых тэрарыстычных арганізацый і фундаменталісцкіх рухаў, накіраванай на знішчэнне або выцясненне хрысціянаў, якія жывуць у ісламскіх краінах, як "пятай калоны "Захаду".

Акрамя таго, працягнуў мітрапаліт Іларыён, упершыню было звернута пільная ўвага на працу асоб, якія займаюцца зборам аб'ектыўных звестак аб ганеннях на хрысціянаў у свеце. У прыватнасці, упершыню на палітычнай пляцоўцы такога высокага ўзроўню былі афіцыйна агучаны даныя, згодна з якімі ў апошнія гады на кожныя 100 ахвяраў, што загінулі ў выніку праяў рэлігійнай нецярпімасці, прыходзіцца 75 хрысціянаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.