2011-01-24 11:58:39

У ЗША пройдзе марш для жыцця


RealAudioMP3 У панядзелак, 24 студлзеня, у Вашынгтоне адбудзецца Марш для жыцця. Гэта найбуйнейшая штогадовая акцыя, якая скіравана супраць абортаў і падтрымлівае культуру жыцця. Арганізатары спадзяюцца, што ў ім прыйме ўдзел больш за 10 тысяч чалавек, з якіх большую частку будуць складаць маладыя людзі з розных куткоў краіны.

Марш для жыцця ўжо даўно перастаў быць толькі маршам. На працягу многіх гадоў ён суправаджаецца трохдзённым святкаваннем прысвечаным абароне ненароджаных.







All the contents on this site are copyrighted ©.