2011-01-24 13:01:39

Патрыярх Кірыл лічыць паспяховым выкладанне асноў рэлігіі


RealAudioMP3 Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл задаволены тым, як праходзіць эксперымент па выкладанні ў расійскіх школах "Асноў рэлігійных культур і свецкай этыкі".

"Самі факты абверглі меркаванне, быццам выкладанне рэлігіі ў школах асуджана на правал, здарылася адваротнае: грамадства прыняло і адобрыла эксперымент. Быў разбураны стэрэатып аб значным канфліктным патэнцыяле курсу", - сказаў патрыярх сёння ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы.

Патрыярх заклікаў не змешваць паняцці свецкасці і нерэлігійнасці, адзначыўшы, што ў выніку іх атаясамлівання адбываецца ігнараванне правоў "многіх мільёнаў людзей, якія адносяць сябе да той ці іншай традыцыі". "Расія з'яўляецца свецкай дзяржавай, але гэта ні ў якай меры не азначае магчымасці абмежавання правоў і свабод вернікаў", - падкрэсліў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі.







All the contents on this site are copyrighted ©.