2011-01-24 12:09:06

Малітва за адзінства хрысціян у Іерусаліме


RealAudioMP3 У малітву за адзінства хрысціянаў уключыліся хрысціяне іерусалімскага Касцёла. Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў на Святой Зямлі праходзіць на некалькі дзён пазней па прычыне адзначэння ўрачыстасці Божага Нараджэння Армянскай Царквой.

У Іерусаліме найважнейшым месцам малітвы за адзінства хрысціян з’яўляецца санктуарый “Апошняй вячэры”. Мясцовыя супольнасці разам з пілігрымамі будуць маліцца за дар адзінства на гары Сінай 27 студзеня. Гэта кульмінацыя ўсёй праграмы, якая пачалася праваслаўным набажэнствам на Кальварыі і завершыцца экуменічнай літургіяй ў англіканскім саборы св. Юрыя.

Сёлета малітоўная сустрэча пройдзе таксама ў грэка-каталіцкай царкве, армянскім саборы св. Якуба, у францішканскім касцёле Найсвяцейшага Збаўцы, у сірыйскай і эфіёпскай супольнасцях.

Для хрысціян Іерусаліма экуменізм атаясамліваецца з практычнымі аспектамі супольнага жыцця і працы. Ён таксама глыбока закаранёны ў кантэкст сацыяльнай салідарнасці, надзеі і пакутаў. Менавіта ў ім нараджаецца супольная малітва хрысціянаў і заклік да працы на карысць міру і справядлівасці для ўсіх жыхароў Святой Зямлі.







All the contents on this site are copyrighted ©.