2011-01-24 16:09:50

Кардынал П’ячэнца: першаснае значэнне ў сучасным Касцёле мае місіянерская дзейнасць


RealAudioMP3 Ці з’ўляемся мы вучнямі Езуса з Назарэту, Пана і Хрыста калі не адчуваем неабходнасці абвяшчаць Евангелле тым, каго сустракаем? Такім пытаннем задаецца кардынал Маўро П’ячэнца у сваім лісце да святароў аб місіянерскай ідэнтычнасці прэзбітэраў Касцёла. Гэты ліст з’яўляецца плёнам апошняй пленарнай ассамблеі Кангрэгацыі па справах духавенства, якая адбылася ў сакавіку 2009 года.

Айцы гэтай пленарнай асамблеі вызначылі, што першаснае значэнне ў сучасным Касцёле мае місіянерская дзейнасць. Гэта заданне паходзіць з усведамлення кожным святаром сваёй прыналежнасці да вучняў Хрыста. “Місія, аднак, не азначае падзеяў, якія звязаны з чалавечымі здольнасцямі, але ажыцяўляецца там, дзе жыве, моліцца, церпіць і працуе сапраўдны вучань Хрыста”, - адзначыў кардынал П’ячэнца.

“Адчуванне быцця вучнем Хрыста спрыяе адкрытасці на ўніверсальнасць місіянерскай дзейнасці, садзейнічае здаровай крэатыўнасці, якая мае за мэту сапраўдную сустрэчу кожнага чалавека ў любым Касцёле з Хрыстом Збаўцам”, - дадаў каталіцкі іерарх.







All the contents on this site are copyrighted ©.