2011-01-24 15:29:44

З’явіцца рускамоўная версія ватыканскай інтэрнэт-старонкі


RealAudioMP3 Восем моваў, 3 млн. праглядаў штодзённа, гэта вынікі дзейнасці інтэрнэт-партала Апостальскай Сталіцы vatican.va. Большасць яго карыстальнікаў з ЗША, Італіі, Іспаніі, Германіі і Бразіліі, а таксама Паўднёвай Карэі., Мексікі, Канады, Францыі і Кітая.

Ватыканская старонка дзейнічае на італьянскай, англійскай, французскай, нямецкай, іспанскай, партугальскай, лацінскай і кітайскай мовах. У планах дзве наступныя моўныя версіі - руская і арабская.

Ужо ў 1996 годзе, калі паўстаў інтэрнэт-рэсурс, сюды заходзіла кожны месяц 7 млн. чалавек. На працягу гадоў партал удасканаліўся і зараз на ім магчымая, напрыклад, віртуальная экскурсія па музеях Ватыкана.

Асаблівае значэнне мае ватыканскі інтэрнэт-рэсурс для пазбаўленых уласных СМІ католікаў Кітая, што дазваляе ім пазнаёміцца з дзейнасцю Святога Айца і Рымскай курыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.