2011-01-23 15:20:09

Стан дыялогу з англіканамі і метадыстамі


RealAudioMP3 Аб цяперашняй сітуацыі экуменічнага дыялогу з англіканамі і метадыстамі піша у ватыканскай газеце “Оссэрваторэ Романо” ксёндз Марк Лангам з Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Калі гаворка ідзе пра дыялог з англіканамі, ён звяртае ўвагу, што ўнутраныя праблемы, якія ўзніклі ў Англіканскай Царкве маюць таксама ўплыў на яе адносіны з іншымі хрысціянамі. Працягваюцца дыскусіі над вынікамі Апостальскай канстытуцыі Папы Бэнэдыкта ХVI “Anglicanorum coetibus”, якая прадугледжвае стваранне Ардынарыятаў для груп англіканаў, якія хочуць перайсці на каталіцызм. І парадаксальна, што гэты пераход дае таксама нагодаю да дыялогу. У розных краінах каталіцкія біскупы узнялі кансультацыі з англіканскімі іерархамі, каб вызначыць, што англікане, якія перайшлі на каталіцызм, маглі б захаваць са спадчыны сваёй традыцыі. Арцыбіскуп Кентэберыйскі Рован Уільямс заявіў у кастрычніку, мінулага года, аб сваёй гатоўнасці да супрацоўніцтва з католікамі Англіі і Уэльсу, каб дапамагчы ім у стварэнні такога Ардынарыята. Вялікае значэнне для адносін з англіканамі мела таксама Апостальскае падарожжа Папы Бэнэдыкта ХVI ў Вялікабрытанію. У месяцы маі пачнецца наступны этап каталіцка-англіканскага дыялогу аб мясцовым і паўсюдным Касцёле ды пазнаванне ў адзінстве Касцёла этычнага навучання. Акрамя афіцыйнага дыялогу з англіканамі вядзецца шэраг неафіцыйных размоваў.

Ксёндз Лангам пазітыўна ацэньвае таксама адносіны з метадыстамі. На працягу 40 гадоў рэгулярна праводзяцца пасяджэнні мешанай камісіі, якая мела апошнюю сесію ў лістападзе мінулага года. Была яна прысвечана сустрэчы з Хрыстом у Касцёле і ў сакрамантах. Члены камісіі рыхтуюць цяпер дакумент па гэтым пытанні, а таксама справаздачу аб дагэтуляшніх дасягненнях дыялогу католікаў і метадыстаў. Таксама і ў выпадку метадыстаў акрамя афіцыйнага дыялогу праводзяцца неафіцыйныя размовы.








All the contents on this site are copyrighted ©.