2011-01-23 12:54:16

Бэнэдыкт ХVI: сур’ёзнае наверненне да Хрыста прывядзе да поўнага адзінства хрысціян


RealAudioMP3 А поўдні, у нядзелю 23 студзеня, Святы Айцец сустрэўся на Плошчы Святога Пятра з вернікамі на багародзічнай малітве “Анёл Панскі”. У сваёй прамове да іх Папа сказаў, што сёр’ёзнае заангажаванне у карысць навернення да Хрыста з’яўляецца шляхам, які вядзе Касцёл у часе выбраным Богам да поўнага бачнага адзінства сярод хрысціянаў.

Дарагія браты і сёстры

У гэтыя дні, ад 18 да 25 студзеня, праходзіць Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян. У гэтым годзе ён мае за тэму ўрывак з кнігі Апостальскіх Дзеяў, у якім коратка, ў некалькіх словах, апісваецца жыццё ранніх хрысціянскіх супольнасцяў у Ерусаліме: “Яны заставаліся вернымі вучэнню Апосталаў і супольнасці, ламанню хлеба і малітвам”. ( Дзеі 2,42) Гэта вельмі паказальна, што тэма была прапанваная Касцёламі і касцельнымі супольнасцямі Ерусаліма, якія абьяднаныя ў экуменічным духу. Мы ведаем, як са шматлікімі выпрабаваннямі мусяць змагацца браты і сёстры Святой Зямлі і Блізкага Усходу. Іхняя паслуга стаецца, такім чынам, яшчэ больш каштоўная, пацьверджана сведчаннем, якое ў некаторых выпадках вядзе нават да ахвяры жыцця. Таму, калі мы з радасцю прыймаем ідэі да роздумаў, якія запрапанавалі Супольнасі Ерусаліма, мы збіраемся навокал іх і гэта становіцца для ўсіх вернікаў дадатковым фактарам еднасці.

Нават і сёння, каб быць у свеце знакам і прыладай цеснага абьяднання з Богам і еднасці паміж людзьмі, мы, хрысціяне павінны будаваць нашае жыццё на гэтых чатырох “слупах”: 1) на слуханні Слова Божага, якое перадаецца ў жывой Традыцыі Касцёла; 2) на братэрскіх зносінах; 3) на Эўхарыстыі і 4) на малітве. Толькі такім чынам, застаючыся цвёрда злучанымі з Хрыстом, Касцёл можа эффектыўна выконваць сваю місію, нягледзячы на абмежаванні і недахоп святароў, нягледзячы на падзелы, з якімі ўжо Апосталу Павелу давялося сутыкнуцца ў супольнасці Карынту, аб чым сведчыць Другое біблійнае чытанне гэтай нядзелі: “Малю вас, браты,- піша Святы Павел,- каб усе вы гаварылі адно і не было б паміж вамі падзелаў, але каб вы злучаны былі ў адным розуме і ў адной думцы” ( 1 Карын.1,10) Апостал, сапраўды, даведаўся, што ў хрысціянскай супольнасці Карынта ўзніклі канфлікты і падзелы; таму з вялікай цвёрдасцю дадае: “Ці ж раздзяліўся Хрыстос?” ( 1,13). Так гаворачы, ён сцвярджае, што кожны падзел у Касцёле з’яўляецца знявагай (абразай) Хрыста; і ў той жа час, што заўсёды толькі ў Езусе, Адзіннай Галаве і Пану, мы можам быць абьяднанымі, дзякуючы невычэрпнай сіле Ягонай ласкі.

Вось заклік, які заўсёды актуальны, сённяшняга Евангелля: “Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Божае” ( Мац. 4,17). Сур’ёзнае заангажаванне навярнуцца да Хрыста з’яўляецца шляхам, які вядзе Касцёл у часе выбраным Богам да поўнага, бачнага адзінства хрысціян. Яго знакам ёсць экуменічныя сустрэчы, якія ў гэтыя дні праходзяць па ўсім свеце. Тут, у Рыме, апрача прысутнасці шматлікіх экуменічных дэлегацый, заўтра пачнецца пасяджэнне Камісіі па справах тэалагічнага дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і старажытнымі Усходнімі Цэрквамі. І ў аўторак 25 студзеня мы завершым Тыдзень Малітваў за Адзінства Хрысціян урачыстай Вячэрняй ў Свята Навернення Апостала Паўла. Нас заўсёды суправаджае на гэтым шляху, Панна Марыя, Маці Касцёла.

Пасля адгаварэння багародзінай малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец прывітаў вернікаў і надзяліў на іх сваё апостальскае блаславенне.









All the contents on this site are copyrighted ©.