Іспанец стаў новым заступнікам камерлінга Каталіцкага Касцёла
Бэнэдыкт ХVI прызначыў
75- гадовага іспана, арцыбіскупа Сантоса Абрыль у Кастэлло, заступнікам камерлінга
Святога Рымскага Касцёла на найбліжэйшыя тры гады. Ён змяніў на гэтым становішчы кардынала
Паоло Сарді, якога Святы Айцец прызначыў апекуном Мальтыйскага Ордэна.
Арцыбіскуп
Сантос Абрыль у Кастэлло нарадзіўся ў Альфамбра ( Іспанія) 21 верасня 1935 года. Святарскія
свядчыны прыняў 19 сакавіка 1960 года. Ад 1967 года працаваў у дыпламатычнай службе
Апостальскай Сталіцы. Быў, сярод іншага, Апостальскім Нунцыем у Балівіі, Камеруне,
Габоне і Гвінэі. У гадах 1996-2000 у Федэрацыйнай Рэспубліцы Югаславіі, затым у Аргенціне
і ад 2003 года ў Славеніі, Босніі і Герцагавіне ды Македоніі.
Задачай заступніка
камерлінга з’яўляецца супрацоўніцтва з кардыналам камерлінгам ( у цяперашні час ім
ёсць Дзяржсакратар Ватыкану, кардынал Тарчызіё Бэртонэ) асабліва ў перыяд вакансіі
на Пятровай Сталіцы.