2011-01-22 16:25:45

Сустрэча Папы Бэнэдыкта ХVI з членамі Трыбунала Рымскай Роты


RealAudioMP3 У суботу 22 студзеня Святы Айцец у Клементыйскай Зале ў Ватыкане сустрэўся з членамі Рымскай Роты. У сваёй прамове да іх выказаў сваю ўдзячнасць за іх працу у служэнні Касцёлу і заахвоціў іх да большага заангажавання ў сектары так важным для пастырскай дзейнасці.

“Адносіны паміж законам і пастырскім клопатам былі ў цэнтры ўвагі пасля сабаровай дэбаты на тэму кананічнага права. Вядомае выказванне Яна Паўла ІІ, паводле якога “гэта не праўда, што для большай пастырскай дзейнасці, права павінна стаць менш законным. Прававыя і пастырскія аспекты- гаварыў Ян Павел ІІ- непарыўна адзіныя у пілігрымуючым па гэтай зямлі Касцёле “. У маёй першай сустрэчы з вамі ў 2006 годзе,- сказаў Папа Бэнэдыкт ХVI,- я намагаўся падкрэсліць сапраўдны сэнс пастырскага служэння ў працэсах няважнасці шлюбнага саюза. Сёння хацеў бы разгледзець прававыя аспекты , якія ўласцівыя пастырскай падрыхтоўцы і допуску да шлюбнага саюзу.

Кананічны памер падрыхтоўкі да шлюбу магчыма не з’яўляецца элементам непасрэдна заўважальным. Сапраўды, з аднаго боку заўважваецца як у ходзе падрыхтоўкі да шлюбу кананічныя пытанні займаюць вельмі спіплае месца, калі думаецца, што будучыя сужонцы маюць вельмі малую зацікаўленасць па пытаннях зарэзэрваваных для спецыялістаў. З другога боку распаўсюджаны менталітэт, паведле якога разгляд сужонкаў, публікацыі адносна шлюбнага саюза маюць чыста фармальную натуру. На самой справе, часта лічыцца, што ў дапушчэнні пары да ўступлення ў шлюбны саюз, пастыры павінны браць пад увагу натуральнае права да ўступлення ў гэты саюз. Шлюб мужа і жонкі, якім займаецца душпастырская дзейнасць, з’яўляюцца толькі збаўчай і натуральнай рэчаіснасцю. Прававы аспект непарыўна звязаны з сутнасцю шлюбу. Ён непарыўна звязаны не з паняццем канцэпцыі закона, але разглядаецца як адносіны паводле закона.

Права ўступаць у шлюб разглядаецца менавіта ў гэтай перспектыве. Права на ўступленне ў шлюб мае на ўвазе, што мы будзем сапраўды яго адзначаць як навучае Касцёл. Падрыхтоўка да шлюбу, у розных яе этапах, апісана Папам Янам Паўла ІІ ў Апостальскай Экзартацыі “Familiaris consortio”. Юрыдычнасць шлюбнага саюза,- працягваў Святы Айцец,- не азначае аднак фармальнасці, як бюракратычны крок, каб запоўніць форму на аснове рытуальных пытанняў. Гэта дае нагоду, каб распрацаваць з усёй сур’ёзнасцю і ўвагай ўсё тое, што патрабуе заключэнне шлюбу. Нагода, у якой цераз дыялог, поўны павагі і сардэчнасці, пастыр намагаецца дапамагчы асобе ўступіць ў шлюбны саюз. У гэтым сэнсе дыялог, заўсёды ведзены асобна з кожнай асобай, якія намерваюцца ўступіць ў шлюбны саюз, патрабуе клімату поўнай шчырасці, у якім яны ёсць першымі зацікаўленымі і першымі абавязаны сумленна святкваць важнасць шлюбу.

“Кананічнае права ў цэлым і асабліва адносна шлюбнага саюзу, безумоўна патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі, але веданне асноўных аспектаў і тых кананічнага права, з’яўляюцца фармальным патрабаваннем першароднага значэння для ўсіх работнікаў на пастырскай ніве, асабліва тых, хто дзейнічаць у пастырстве сям’і.

Усё гэта патрабуе, каб дзейнасць Касцельнага Трыбунала перадавала адназначнае прасланне аб тым, што з’яўляецца асноўным у шлюбе, у гармоніі з Трыбуналам Рымскай Роты і з кананічным правам, гаворачы адным голасам.

На заканчэнне сустрэчы Папа даручыў працаўнікоў Трыбуналу Рымскай Роты заступніцву Найсвятой Панны Марыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.