2011-01-21 17:11:34

Рада Еўропы: няма дэмакратыі без рэлігійнай свабоды


RealAudioMP3 Рада Еўропы асудзіла гвалт і ўсялякія формы распальвання рэлігійнай нянавісці. Як паказалі нядаўнія трагічныя выпадкі, людзі розных веравызнанняў часцей за ўсё з’яўляюцца ахвярамі дыскрымінацый і агрэсіі, часам нават плацяць жыццём, з прычыны сваіх рэлігійных поглядаў – гаворыцца ў дэкларацыі аб рэлігійнай свабодзе, адзінагалосна прынятай Камітэтам міністраў 47 краін удзельніц Рады.

Дэкларацыя рады Еўропы кажа, што “дэмакратычнае грамадства, якое грунтуецца на разуменні і талерантнасці, не можа існаваць без павагі да свабоды думкі, сумлення і веравызнання, а ажыцяўленне гэтай свабоды з’яўляецца неабходнай асновай узаемнага суіснавання”.







All the contents on this site are copyrighted ©.