2011-01-21 15:31:00

Кардынал Кох: хрысціянаў пераследуюць больш за ўсіх у свеце


RealAudioMP3 Для многіх у Еўропе пераслед хрысціянаў з’яўляецца часткай гісторыі Касцёла. Сёння хрысціяне з’яўляюцца той рэлігійнай групай, якую пераследуюць больш за ўсе іншыя ў свеце. Нажаль, пакуль гэты факт не ўвайшоў у калектыўную свядомасць, сказаў у інтэрвью нашаму радыё з нагоды Тыдня малітвы за адзінства хрысціянаў кардынал Курт Кох, кіраўнік Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

“Падчас Тыдня малітвы мы намагаемся зрабіць відавочнай праблему пераследаў, таму што молімся за ахвяраў, адкрыта кажам аб усіх выпадках мучаніцтва і звяртаем увагу на “хрысціянафобію”, якая павялічваецца ў Заходняй Еўропе”, - дадаў кардынал Кох.

Што тычыцца адзінства хрысціянаў, іерарх адзначыў, што мы знаходзімся на шляху да яго. Не ў пачатку, але яшчэ не на прыканцы. Гэты працэс патрабуе вельмі вялікай цярпліваці і залежыць ад здольнасці весці дыялог. Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству вядзе дыялог з пятнаццацю рознымі Касцёламі, кожны з якіх мае свае асаблівасці. Таму патрабуюцца дзве рэчы: дыялог любові і дыялог праўды, адзначыў кардынал Курт Кох.







All the contents on this site are copyrighted ©.